запісаў: 1067, дакументаў: 12617

Нефармальны сход праваабаронцаў.

Каля будынку Саюза палякаў


Паказаны здымкі толькі з асобай: Капуцкі Алесь
Паказаць усе здымкі

СУД ПЦ “НАША ВЯСНА”

У траўні 2008 году ў Вярхоўным судзе была разгледжаная наглядная скарга сябраў “Вясны” Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча на рашэнне Вярхоўнага суда ад 26 кастрычніка 2007 году, згодна з якім рашэнне Міністэрства юстыцыі аб адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі Грамадскага праваабарончага аб’яднання “Вясна” было пакінута ў сіле. Заснавальнікамі гэтай арганізацыі выступілі сябры ліквідаванага ў судовым парадку Грамадскага аб’яднання “Праваабарончы цэнтр “Вясна”, якія меркавалі, што рэгістрацыя новай арганізацыі можа быць адэкватным узнаўленьнем іх права на асацыяцыю, парушэнне якога было зафіксаванае рашэннем Камітэта па правах чалавека ААН. Аднак і ў гэтым выпадку Вярхоўны суд палічыў, што скарга не падлягае задавальненню. Пазней сябры “Вясны” яшчэ двойчы падавалі дакумэнты на рэгістрацыю новага аб’яднання, але зноўку сутыкнуліся з адмовамі.
Паводле: Невыкананне рашэнняў Камітэта па правах чалавека ААН па выпадках парушэння свабоды асацыяцыі.


Паказаны здымкі толькі з асобай: Капуцкі Алесь
Паказаць усе здымкі