Як “Повязь” ратавала касцёл святога Язэпа
Пра гісторыю выратавання касцёла ў Оршы распавядае журналіcтка Алена Сцяпанава, якая ў 80-ыя гады была актыўнай удзельіцай клубу “Повязь”: „Касцёл святога Язэпа пры Саветах ператварылі ў дом культуры будаўнікоў. І напрыканцы 1980-х хацелі знесці, бо будынак вымагаў сур’ёзнага рамонту. Аматарам гісторыі і даўніны з клубу „Повязь” давялося ўмяшацца. І будынак вырашылі пакінуць у якасці культурніцкай установы, адклаўшы рамонт да неакрэсленых часоў. Але тут ініцыятыву краязнаўцаў падхапілі вернікі: запатрабавалі, каб культавы будынак быў вернуты каталіцкай канфесіі. Я памятаю, як людзі прыносілі ў храм хто абраз, які захоўваўся ад чужых вачэй, хто сурвэтачку, хто кветкі! Гэтак аднаўлялася жыццё ў першым паслясавецкім аршанскім касцёле. А ў 1990-я пачалася сапраўдная рэстаўрацыя. Тыя часы павінны добра памятаць Генадзь Шэпелеў і мастак Алесь Кажамяка. Аршанскі касцёл быў і адным з самых першых асяродкаў у горадзе”.