запісаў: 1067, дакументаў: 12617

ПРАЎДА ПРА КУРАПАТЫ. Факты, дакумэнты, сьведчаньні

Дата публікацыі: 21 лютага 2017

Грамадзкія аб’яднаньні ды ініцыятывы Беларусі ладзяць другую дакумэнтальна-мастацкую выставу

“ПРАЎДА ПРА КУРАПАТЫ. Факты, дакумэнты, сьведчаньні”

Першая выстава адбылася ў менскім Палацы мастацтваў у лістападзе 2015 г., сабраўшы за тры дні каля тысячы наведнікаў.

Выстава аб’ядноўвае дакумэнтальныя матэрыялы, асабістыя сьведчаньні, фатаздымкі, мапы, прысьвечаныя Курапатам, і мастацкія творы на тэму бальшавіцкіх рэпрэсіяў.

Сёлета на выставе прадстаўленыя новыя матэрыялы з гісторыі Курапатаў, найперш сьведчаньні відавочцаў, сабраныя сябрамі грамадзкай ініцыятывы “Экспэрты ў абарону Курапатаў”, а таксама арыгінальныя творы мастакоў і літаратараў, пададзеныя на першы этап грамадскага творчага конкурсу “Курапаты – народны мэмарыял”.

Арганізатары спадзяюцца прыцягнуць увагу грамадства да захаваньня нацыянальнай гістарычнай памяці, аднаўленьня справядлівасьці да ахвяраў савецкага рэжыму, а таксама да складанай сытуацыі вакол саміх Курапатаў – нацыянальнай каштоўнасці, якую сама дзяржава шмат гадоў намагаецца зьнішчыць або прынамсі маргіналізаваць.

Адкрыцьцё выставы адбудзецца ў менскім Палацы мастацтваў 22 лютага ў 18.00.

Выстава будзе працаваць да 28 лютага. Уваход вольны.

Арганізатары выставы:

Грамадзянская ініцыятыва “Экспэрты ў абарону Курапатаў”

Cуполка “Пагоня” Беларускага саюзу мастакоў

Беларуская асацыяцыя журналістаў

Саюз беларускіх пісьменьнікаў

Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі

Беларуская асацыяцыя ахвяраў палітычных рэпрэсіяў

Грамадзкае аб’яднаньне “Дыярыуш”

Грамадзкі электронны архіў “Вытокі”

Прафсаюз РЭП

Арт Cядзіба

Грамадзкае аб’яднаньне “Цэнтар Супольнасьць”

Праваабарончы цэнтар “Вясна”.

 

 

kurapaty@bielarus.by

vytoki.net