Вулічная выстава архіўных беларускіх фотаздымкаў у Вільні
З 17 сакавіка па 2 красавіка 2018 года ў Вільні на Зарэччы (Ужупіс) дзейнічае вулічная выстава архіўных фотаздымкаў “За Нашы і Вашы – 100!”.
Назва выставы звязаная з тым, што ў 2018 годзе і Літва і Беларусь практычна адначасова адзначаюць 100-годдзе абвяшчэння дзяржаўнасці.
Выстава падрыхтаваная да 100-годдзя БНР пры садзеянні Рэспублікі Ужупіс (Зарэчча).
Выставу можна пабачыць на Зарэччы (Ужупіс) на вуліцы Malūnų да 2 красавіка.
На фотаздымках масавае святкаванне 80-ых угодкаў БНР у Менску каля Опернага тэатру.
Аўтар здымкаў – Уладзімір Сапагоў (1952-2012). Куратаркі фотавыставы: Алена Танкачова, Паліна Сцепаненка.
Калекцыю фотаздымкаў “25 сакавіка 1998 года” з архіва Уладзіміра Сапагова можна знайсці на нашым сайце http://whyublock.me ў раздзеле “Фотаздымкі”.