запісаў: 1067, дакументаў: 12617

Усталяванне помніка Адаму Багдановічу, 1998 год

 

Андрэй Аляхновіч згадвае: “Гэтая падзея адбылася з ініцыятывы Анатоля Белага, якую падтрымаў скульптар Уладзімір Лятун, і дапамаглі архітэктары Юры Казакоў і Сяргей Малюк. Сярод выступоўцаў, сваёй шчымлівай прамовай і шчодрымі, каштоўнымі падарункамі, асабліва запомніліся дырэктар музэя Максіма Багдановіча ў Менску, Алесь Бяляцкі і супрацоўнікі Паліна Сцепаненка з Эдуардам Акуліным. Таксама выступілі Анатоль Белы, Уладзімір Лятун, Вольга Іпатава. А Валеры Грышановіч упершыню, і вельмі кранальна, прачытаў сваю паэму “Халапенічы”. якую прысьвяціў “бацьку і сыну, і ўсім землякам”. Усталяванне помніка Адаму Багдановічу, 1998 год. Мястэчка Халопенічы, Крупскі раён, Мінская вобласці. CHALAPIENIZY1998