запісаў: 1067, дакументаў: 12617

Кампанія “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”

Кампанія “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” аформілася ў пачатку 2009 года. Першым каардынатарам кампании з’яўлялася Ірына Тоўсцік. У канцы 2010 года каардынатарам становіцца Андрэй Палуда.

Асноўныя мэты кампаніі, паводле Андрэя Палуды:    

– Асноўныя мэты і задачы кампаніі вынікаюць з самой назвы кампаніі. Мы накіраваныя на тое, каб смяротне пакаранне было адмененае ў Беларусі, і падтрымліваем ініцыятывы за адмену смяротнага пакарання ў іншых краінах. Наша галоўная мэта – увядзенне мараторыя як першага кроку. Мараторый у далейшым дазволіў бы паставіць тлустую кропку ў пытанні смяротнага пакарання ў нашай краіне. У межах кампаніі існуе некалькі накірункаў. І адзін з важных накірункаў – юрыдычная дапамога людзям, асуджаным да смяротнага пакарання. Гэта робіцца, у тым ліку, і для таго, каб можна было пераканацца, што ідзе справядлівае судовае разбіральніцтва. Справы “смяротнікаў”, часта  разглядаліся з дастаткова сур’ёзнымі парушэннямі, калі аналізаваць іх праз прызму міжнародных дамоўленасцяў. Вынік нашай працы  ў гэтым накірунку – рэгістрацыя скарагаў у Камітэце ААН па правах чалавека па такіх справах.

Яшчэ адзін з важных накірункаў – інфармацыйны. Праблема ў тым, што вельмі шмат людзей у Беларусі не ведае, што ў нас існуе такі від пакарання, як смяротнае. Таму вельмі важна інфармаваць насельніцтва: што такі від пакарання існуе, і якім чынам і ў якім умовах яно выконваецца. Такім чынам мы прыадчыняем завесу сакрэтнасці над смяротным пакараннем. І яшчэ тут важнымі з’яўляюцца дыскусіі. Тэма смяротнага пакарання стала медыйнай – стала цікавай для розных сродкаў масавай інфармацыі, як афіцыйных, так і незалежных. Каментары пад такімі матэрыяламі на інтэрнэт пляцоўках бываюць розныя – як супраць смяротнага пакарання, так і за. Але для нас на сёння важная сама наяўнасць дыскусіі.

Вялікая складанасць – немагчымасць правядзення мірных сходаў і мерапрыемстваў, пікетаў, перфомансаў супраць смяротнага пакарання… На ўсе пікеты, заяўкі на якія падаваліся перад 10 снежня – Днём правоў чалавека, падчас тыдня супраць смяротнага пакарання, не было дазволу ад уладаў.  І гэта яскравае сведчанне стаўлення ўладаў да праблемы смяротнага пакарання.  sm19


Паказаны здымкі толькі з асобай: Алесь Бяляцкі
Паказаць усе здымкі